Генеральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнбэрг заклікаў лідараў Альянсу працягваць падтрымліваць Украіны, якая змагаецца з расійскай агрэсіяй. Афіцыйна адкрываючы саміт НАТА ў Вашынгтоне, Столтэнбэрг падкрэсліў, што вынік вайны вызначаць сусветную бяспеку на дзесяцігоддзі.
Енс Столтэнберг падкрэсліў, што Альянс павінен праявіць такую ж рашучасць, якую дэманстраваў у іншыя ключавыя моманты сваёй гісторыі. «Няма бясплатных рашэнняў, калі твой сусед - агрэсіўная Расія. На вайне няма бяспечных варыянтаў», - адзначыў генеральны сакратар НАТА.
На саміце НАТА паказвае Пуціну сваё адзінства, заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. На другі дзень саміту ў Вашынгтоне лідары 32 краін Альянсу павінны агучыць пакет падтрымкі Украіны. Нягледзячы на шматмесячныя намаганні, Украіна не атрымае запрашэння далучыцца.
Альянс пяройме ад ЗША каардынацыю па ўзбраенні Украіны і будзе кантраляваць навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў. Альянс таксама абвесціць новы пакет ваеннай падтрымкі Украіны на суму каля 40 мільярдаў еўра. «Украіна спыніць Пуціна. Асабліва пры нашай поўнай калектыўнай падтрымцы», — заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Генэральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг прызнаў, што падтрымка Украіны звязаная з выдаткамі, але таксама дадаў: «Найвялікшы кошт будзе, калі Расія пераможа ва Украіне. І мы ня можам гэтага дапусціць». Тэрміновая дапамога патрэбная і Украіне, асабліва сістэмам СПА. Перадачу пяці такіх сістэм анансавалі ў першы дзень саміту ЗША, Германія, Нідэрланды, Румынія ды Італія.
Што да запрашэння ў сяброўства, як прызнаў кіраўнік польскага МЗС, ёсць меркаванне, што Украіна можа далучыцца да Альянсу, калі скончыцца вайна. «Украіна, вядома, не будзе цалкам задаволеная, таму што яна будзе задаволеная, калі выйграе гэтую вайну і расійскія войскі пойдуць дадому. Мы шмат робім для гэтага», — дадаў ён. Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што галоўнае - практычная дапамога. У пакет падтрымкі таксама ўваходзіць стварэнне Цэнтра аналізу, падрыхтоўкі і адукацыі НАТА-Украіна ў Быдгашчы. «Гэта наш поспех, пазітыўная дэкларацыя ўсіх саюзнікаў», — пракаментаваў віцэ-прэм'ер і міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Увесь пакет падтрымкі таксама закліканы дапамагчы Украіне перайсці на стандарты НАТА. Гэта будзе, як кажуць у штабе, мост, які злучыць Украіну з Альянсам.
ПР/юл