Беларуская Служба

У Кіеве завяршылася выратавальная аперацыя пасля расійскага ракетнага абстрэлу

10.07.2024 09:23
Дзяржслужба па надзвычайных сітуацыях паведаміла баланс страт сярод мірнага насельніцтва. Сярод загінуўшых больш за 30 дзяцей.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/MAXYM MARUSENKO Dostawca: PAP/EPA.

Ва ўкраінскай сталіцы завяршыліся пошукава-выратавальныя работы пасля масіраванага ракетнага абстрэлу горада ў панядзелак.

Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях паведаміла баланс страт сярод мірнага насельніцтва. Сярод загінуўшых больш за 30 дзяцей.

8 ліпеня ад расійскіх ракет у Кіеве загінулі 33 чалавекі, у тым ліку 5 дзяцей, 121 чалавек быў паранены, у тым ліку 10 дзяцей. З-пад завалаў удалося выратаваць 11 чалавек. У
Найбольш цяжка параненыя дагэтуль знаходзяцца ў бальніцах. Расіяне наўмысна абстралялі ракетамі жылыя дамы, у адным з іх — у Шаўчэнкоўскім раёне
яны забілі 12 чалавек. Яны таксама нанеслі ўдар па найбуйнейшай дзіцячай бальніцы Украіны «Ахматдыт», знішчыўшы шэраг шпітальных аддзяленняў.

Крывы Рог таксама пацярпеў падчас нападу ў панядзелак. Там расіяне забілі 11 чалавек і 69 паранілі.

ПР/юл