Прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Сторэ заявіў, што здольнасць Украіны абараніць сябе ад авіяўдараў адыгрывае надзвычай важную ролю ў барацьбе з расійскай агрэсіяй.
Аб перадачы самалётаў Кіеву нарвежскі бок заявіў яшчэ ў мінулым годзе. Тады кіраўнік урада ў Осла адзначыў, што ў спалучэнні з сістэмамі супрацьпаветранай абароны заходнія знішчальнікі ўнясуць значны ўклад у абарону Украіны ад нападаў з паветра.
У заяве ўрада Нарвегіі нагадваецца, што з прыбыццём ва Украіну першых заходніх знішчальнікаў і павелічэннем іх колькасці таксама паўстане пытанне іх узбраення і абслугоўвання.
«Гэта будзе адбывацца ў шырокай міжнароднай кааліцыі. У працы ўдзельнічаюць Бельгія, Канада, Данія, Люксембург, Нідэрланды, Польшча, Румынія, Партугалія, Швецыя, Вялікабрытанія і Нарвегія», — напісана ў дэкларацыі нарвежскага ўрада.
У 2021 годзе Нарвегія пачала адмаўляцца ад выкарыстання ад F-16 пасля набыцця самалётаў F-35.
ПР/юл