«Герой Украіны генерал Валерый Залужны ўручыў копіі даверчых грамат у сувязі з уступленнем на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Украіны ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.
У МЗС у Кіеве падкрэслілі, што ўкраінская амбасада працягне працаваць над умацаваннем двухбаковых адносін з Вялікабрытаніяй, каб наблізіць перамогу Украіны ў вайне з Расіяй.
«Перамога Украіны ў вайне з расійскім агрэсарам застаецца галоўным прыярытэтам маёй працы і працы амбасады», – напісаў Залужны ў Telegram.
8 лютага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указы аб вызваленні Залужнага ад пасады галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны і прызначэнні на гэтую пасаду Аляксандра Сырскага. У сакавіку ён даў згоду на кандыдатуру Залужнага на пасаду амбасадара Украіны ў Вялікабрытаніі, а ў траўні падпісаў указ аб вызваленні Залужнага ад вайсковай службы.
РАР/вх