Журналіст Wall Street Journal Эван Гершковіч, які абвінавачваецца ў шпіянажы, не прызнаў сваёй віны падчас судовых спрэчак у Свярдлоўскім абласным судзе. Паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме, таму пра пазіцыю падсуднага паведаміла прэс-служба суда.
Падчас паседжання пракуратура запатрабавала прызнаць яго вінаватым у шпіянажы і прысудзіць да 18 гадоў у калоніі строгага рэжыму. Як чакаецца, прыгавор па справе вынесуць вечарам у пятніцу, 19 ліпеня.
Амерыканскага журналіста абвінавачваюць у зборы дадзеных для Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША (ЦРУ). Па версіі следства ў сакавіку 2023 года Гершковіч па заданні ЦРУ збіраў у Ніжнім Тагіле сакрэтную інфармацыю аб дзейнасці «Уралвагонзавода» па выпуску і рамонце ваеннай тэхнікі.
Урад ЗША і The Wall Street Journal настойваюць на невінаватасці Гершковіча і патрабуюць яго вызвалення. У лютым 2024 года Уладзімір Пуцін дапусціў магчымасць абмену журналіста «пры сустрэчным руху з боку партнёраў».
Паводле РБК
нг