Беларуская Служба

Ізраіль адказаў на напад іранскага беспілотніка атакай на порт у Емене

21.07.2024 08:51
«Кроў ізраільскіх грамадзянаў мае цану».
.   .
Ілюстрацыя. Патруль салдат хусітаў.Фота: EPA/YAHYA ARHAB

Тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу Ізраілем порта Хадэйда ў Емене. Гэта стала адплатай за атаку іранскага беспілотніка далёкага радыусу дзеяння ў Тэль-Авіве, у выніку якой загінуў мірны жыхар і было паранена восем чалавек. Адказнасць за напад узяла на сябе групоўка хусітаў, якая звязаная з Іранам. Армія абароны Ізраілю заявіла, што ў адказ ізраільскія знішчальнікі «нанеслі ўдары па ваенных аб'ектах тэрарыстаў-хусітаў».

«Кроў ізраільскіх грамадзянаў мае цану», – заявіў міністр абароны Ізраілю Ёаў Галант. Міністр дадаў, што «агонь, які зараз гарыць у Хадэйдзе, бачны на ўсім Блізкім Усходзе, і яго значэнне відавочнае». «Хусіты нападалі на нас больш за дзвесце разоў. Першы раз, калі яны нанеслі шкоду грамадзяніну Ізраілю, мы напалі на іх. І будзем рабіць гэта ўсюды, дзе спатрэбіцца», – сказаў кіраўнік Мінабароны.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Ізраілю заявіў, што напад у Емене таксама стаў папярэджаннем Ірану. Ізраіль Кац адзначыў, што Іран падтрымлівае, рыхтуе і фінансуе хусітаў як частку рэгіянальнай сеткі тэрарыстычных арганізацый. «Міжнароднай супольнасці час максімальна ўзмацніць санкцыі, накладзеныя на Іран на чале з хусітамі, якія сурʼёзна шкодзяць свабодзе суднаходства і гандлёвым шляхам», – заклікаў кіраўнік ізраільскай дыпламатыі.

IAR/нг