Беларуская Служба

Смерць лідара ХАМАС у сталіцы Ірана. Арганізацыя абвяшчае меры ў адказ за «баязлівы напад»

31.07.2024 10:39
Лідар ХАМАС Ісмаіл Ханія быў забіты ў выніку ізраільскага нападу на Тэгеран.
Аўдыё

Лідар ХАМАС Ісмаіл Ханія (Ismail Haniyeh) быў забіты ў сталіцы Ірана Тэгеране, паведамляюць іранскія дзяржаўныя СМІ. Ханія загінуў у выніку паветранага нападу на яго рэзідэнцыю.

Арганізацыя заявіла, што ён «загінуў у выніку нападу сіяністаў на сваю штаб-кватэру ў Тэгеране пасля ўдзелу ў інаўгурацыі новага прэзідэнта Ірана». Інфармацыю аб яго смерці пацвердзілі іранскія ўлады. Разам з ім загінуў яго целаахоўнік.

Адзін з актывістаў ХАМАС Муса Абу Марзук заявіў, што забойства лідара руху Ісмаіла Ханіі было «баязлівым учынкам, які не застанецца беспакараным».

Ханія быў забіты ў выніку ізраільскага нападу на Тэгеран.

Іншы прадстаўнік арганізацыі Самі Абу Зухры дадаў, што забойства Ханіі прывядзе да сур'ёзнай эскалацыі канфлікту на Блізкім Усходзе, а яго выканаўцы не дасягнуць сваіх мэтаў.

Пасля смерці лідэра ХАМАС палестынскія групоўкі заклікалі да ўсеагульнай забастоўкі і масавых дэманстрацый.

Фуад Шукр, вярхоўны камандзір Хізбалы, таксама быў забіты ў выніку авіяўдару Ізраіля па сталіцы  Лівана Бейруце.

Ізраільскія вайскоўцы: Некаторых закладнікаў у Газе могуць ніколі не знайсці

IAR/PAP/вх