Беларуская Служба

Першая партыя знішчальнікаў F-16 прыбыла ва Украіну

01.08.2024 11:33
Пакуль незразумела, ці змогуць украінскія пілоты, якія на працягу апошніх месяцаў праходзілі навучанне ў заходніх саюзнікаў, адразу ж прыступіць да выкарыстання гэтых машын, ці гэты працэс зойме больш часу.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock.com/Albert Beukhof

Першая партыя знішчальнікаў F-16 з краін-членаў НАТА прыбыла ва Украіну. Аб гэтым паведамілі ў сераду міністр замежных спраў Літвы і прадстаўнік улад ЗША. Прадстаўнік ЗША, які гаварыў на ўмовах ананімнасці, паведаміў, што пастаўка завершана.

Раней у сераду аб гэтым паведаміла выданне Bloomberg са спасылкай на ананімныя крыніцы. Апошні тэрмін перадачы ваенных самалётаў амерыканскай вытворчасці быў устаноўлены на канец гэтага месяца, і ён быў выкананы, зазначае выданне.

Пакуль незразумела, ці змогуць украінскія пілоты, якія на працягу апошніх месяцаў праходзілі навучанне ў заходніх саюзнікаў, адразу ж прыступіць да выкарыстання гэтых машын, ці гэты працэс зойме больш часу.

Нагадаем, у траўні 2023 года прэзідэнт Джо Байдэн змяніў сваю пазіцыю ў пытанні аб адпраўцы F-16 ва Украіну пасля неаднаразовых просьбаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і саюзнікаў па НАТА.

Нават калі колькасць знішчальнікаў спачатку будзе невялікая, іх наяўнасць стане істотным крокам у нарошчванні ўкраінскага ваеннага патэнцыялу, закліканага супрацьстаяць Расіі, якая наносіць удары па энергетычнай інфраструктуры Украіны

voa/iar/эж