Беларуская Служба

Ізраіль ліквідаваў чарговага лідара ХАМАС

01.08.2024 14:41
Мухамеда Дэйфа, які раней перажыў сем замахаў, забілі ў выніку ўдару па раёне Аль-Мавасі ў правінцыі Хан-Юніс на поўдні сектара Газа.
Ілюстрацыя Фота: PAP/EPA/SARAH YENESEL

Армія абароны Ізраілю паведаміла аб ліквідацыі ў сектары Газа лідара баявога крыла ХАМАС Мухамеда Дэйфа. «Цяпер мы можам пацвердзіць: Мухамед Дэйф быў ліквідаваны», – гаворыцца ў паведамленні ЦАХАЛ, апублікаваным 1 жніўня ў сацсетцы X.

Мухамеда Дэйфа, які раней перажыў сем замахаў, забілі ў выніку ўдару па раёне Аль-Мавасі ў правінцыі Хан-Юніс на поўдні сектара Газа. Таксама забіты яго памагаты, камандзір брыгады ХАМАС Рафа Саламэ. Ізраільскія вайскоўцы нанеслі авіяўдар па поўдні сектара Газа 13 ліпеня.

Напярэдадні, у сталіцы Ірану Тэгеране, у 2 тыс. км ад Ізраілю кропкавым ракетным ударам быў забіты палітычны лідара палестынскага тэрарыстычнага руху ХАМАС Ісмаіл Ханія, які ў ліку іншых лідараў групоўкі нясе адказнасць за напад на Ізраіль 7 кастрычніка.

У сваю чаргу ў Бейруце было знойдзена цела Фуада Шукра аднаго з камандзіраў ліванскай тэрарыстычнай групкоўкі Хезбала, якая атакуе Ізраіль з поўначы.

iar/pap/эж