Беларуская Служба

Украіна хоча працаўладкаваць адстаўных пілотаў F-16

13.08.2024 15:25
Дэфіцыт падрыхтаваных пілотаў абмяжоўвае колькасць самалётаў, якія Кіеў можа выкарыстоўваць на фронце.
       -       -
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на сустрэчы з сенатарам-дэмакратам ЗША ад Канэктыкут Рычардам Блюменталем і сенатарам-рэспубліканцам ЗША ад Паўднёвай Караліны Ліндсі Грэмам ў КіевеEPA/UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE Dostawca: PAP/EPA

Украіна мае намер выкарыстоўваць для супрацьпаветранай абароны краіны адстаўных пілотаў F-16, паведаміла ў аўторак газета Moscow Times са спасылкай на амерыканскага сенатара ад Дэмакратычнай партыі Рычарда Блюменталя. Апошнімі днямі Украіну наведалі Блюменталь і сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм.

Блюменталь абвясціў аб планах працаўладкавання адстаўных пілотаў НАТА ў афіцыйнай заяве і сказаў, што даведаўся пра іх ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. «Мы падтрымліваем гэтую акцыю», — напісаў сенатар. «Украіна сфарміравала атрады свабодаўцаў на зямлі. Гэта добраахвотніцкае фармаванне павінна быць паўторана ў паветры», — дадаў ён.

Украінскія пілоты праходзілі падрыхтоўку да кіравання F-16 у некалькіх краінах, нагадвае партал. Аднак, як паведамляе «The New York Times» са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ад чыноўнікаў адміністрацыі ЗША, дэфіцыт падрыхтаваных пілотаў абмяжоўвае колькасць самалётаў, якімі Кіеў дэ-факта можа карыстацца. Паводле іх слоў, у гэтым годзе каля 20 украінскіх пілотаў навучацца лятаць на F-16, гэта значыць, што Кіеў зможа выкарыстоўваць толькі дзесяць такіх машыні. Знішчальнікам патрабуецца экіпаж з двух чалавек.

Як нагадвае Moscow Times, украінскае камандаванне сцвярджала, што амерыканскія F-16 змогуць эфектыўна знішчаць расійскія крылатыя ракеты і паражаць наземныя мэты, застаючыся «больш за 40 км. ад лініі фронту» з-за рызыкі быць збітымі рускай арміі.

Блюменталь таксама заклікаў амерыканскія ўлады «зняць абмежаванні на зброю, якая пастаўляецца з ЗША». Ён заявіў, што «прыйшоў час стварыць стратэгічнае партнёрства з Украінай, якое можа прынесці велізарную эканамічную выгаду ЗША і стабільнасць у Еўропе». «Двухпартыйная падтрымка Украіны мае вырашальнае значэнне для інтарэсаў Амерыкі», — падкрэсліў ён і заклікаў прапанаваць Украіне членства ў НАТА ў гэтым годзе

PAP/юл