Беларуская Служба

ААН занепакоеная сітуацыяй у Венесуэле пасля сфальсіфікаваных выбараў

14.08.2024 16:05
З вынікамі выбараў не згодныя венесуэльская апазіцыя і міжнародная супольнасць.
Прэзідэнт Нікалас МадураPAP/EPA/PRENSA MIRAFLORES / HANDOUT

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый занепакоеная сітуацыяй у Венесуэле пасля фальсіфікацыі выбараў. Дзеючы прэзідэнт Нікалас Мадура, якога Нацыянальная выбарчая рада абвясціў пераможцам на выбарах, рыхтуецца змагацца са сваімі палітычнымі апанентамі. Між тым, з вынікамі выбараў не згодныя венесуэльская апазіцыя і міжнародная супольнасць.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Фолькер Цюрк заявіў, што ён занепакоены «вялікай і пастаяннай колькасцю адвольных затрыманняў», а таксама «непрапарцыйным прымяненнем сілы», зафіксаваным пасля выбараў, і выкліканай гэтым «атмасферай страху».

Папярэдняя справаздача, апублікаваная групай экспертаў ААН па выбарах, паказала, што Нацыянальная выбарчая рада Венесуэлы не выканала асноўных патрабаванняў для празрыстасці і сумленнасці галасавання, засакрэціўшы вынікі на ўзроўні выбарчых участкаў.

У сваю чаргу МЗС Венесуэлы заявіла, што катэгарычна адхіляе абвінавачванні, заключаныя ў дакладзе ААН.

Паводле яго, лідары ​​апазіцыі хаваюцца пасля таго, як Нікалас Мадура абвінаваціў іх у спробе дзяржаўнага перавароту і распальванні грамадзянскай вайны. У сваю чаргу Нацыянальная асамблея Венесуэлы пачала працу над пакетам законаў, якія робяць больш жорсткімі правілы рэгістрацыі і фінансавання няўрадавых арганізацый. Гэта адбылося пасля таго, як паплечнік прэзідэнта і спікер Нацыянальнай асамблеі Хорхе Радрыгес назваў іх «фасадам для фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці». Ён таксама даў зразумець, што будзе дамагацца забароны любых будучых замежных місій па назіранні за выбарамі.

Таксама былі зроблены крокі па ўзмацненні дзяржаўнага кантролю за сацыяльнымі сеткамі. Прэзідэнт Мадура сцвярджае, што іх выкарыстоўваюць для нападу на яго і «прапаганды нянавісці, фашызму і расколу».

Камісар Фолькер Цюрк выказаў занепакоенасць гэтымі заканадаўчымі прапановамі і заклікаў венесуэльскіх заканадаўцаў устрымацца ад прыняцця законаў, «якія падрываюць грамадзянскую і дэмакратычную прастору ў краіне».

IAR/аз