Беларуская Служба

Дацкія жаўнеры ўзмацняюць шматнацыянальную брыгаду НАТА ў Латвіі

20.08.2024 14:14
Шматнацыянальную брыгаду НАТА ў Латвіі ўзначальваюць канадцы. Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны брыгада была ўзмоцнена вайскоўцамі з ЗША, Канады і Іспаніі. У складзе баявой групы таксама вайскоўцы з іншых краін, у тым ліку з Польшчы.
         , , 20  2024 .
Міністр абароны Латвіі Андрыс Спрудс вітае датчан на латвійскай зямлі, Адажы, 20 жніўня 2024 г. Фота: https://x.com/AndrisSpruds

Ваеннаслужачыя Каралеўскай арміі Даніі ўзмацняюць шматнацыянальную брыгаду НАТА ў Латвіі. Дацкае падраздзяленне будзе налічваць каля 800 вайскоўцаў, і гэта будзе другі замежны кантынгентам па колькасці асабовага складу пасля канадскага, паведамляе карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі:

— На цырымоніі сустрэчы вайскоўцаў батальёна Каралеўскіх узброеных сіл Даніі на ваеннай базе Адажы міністр абароны Латвіі Андрыс Спрудс заявіў, што датчане ўзмоцняць шматнацыянальную брыгаду і павысіць яе здольнасць неадкладна рэагаваць на пагрозы.

«Прыбыццё дацкіх вайскоўцаў у Латвію таксама палепшыць сілы і сродкі стрымлівання Альянсу», — дадае палкоўнік Нацыянальных узброеных сіл Латвіі Райвіс Мельніс.

«Наш батальён мае на ўзбраенні супрацьтанкавую зброю, танкі, механізаваную частку і снайпераў», — сказаў дацкі камандуючы падпалкоўнік Томас Нюхольм Ёргенсэн. Дацкія вайскоўцы ўжо двойчы прысутнічалі ў Латвіі. У тым ліку іх кантынгент уваходзіў у склад механізаванага злучэння сухапутных войск.

Шматнацыянальную брыгаду НАТА ў Латвіі ўзначальваюць канадцы. Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны брыгада была ўзмоцнена вайскоўцамі з ЗША, Канады і Іспаніі. У складзе баявой групы таксама вайскоўцы з іншых краін, у тым ліку з Польшчы.

iar/эж