Беларуская Служба

Венгрыя пагражае адпраўляць мігрантаў у Брусель

22.08.2024 18:01
У чэрвені Еўрапейскі суд аштрафаваў Венгрыю на адзін мільён еўра ў дзень за тое, што яна не змяніла закона аб прадастаўленні прытулку.
БудапештPhoto:JStolp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад Венгрыі будзе адпраўляць мігрантаў у Брусель з білетам у адзін бок, абвясціў сёння кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Віктара Орбана. Гэта рэакцыя на працяглую спрэчку і штраф, які вугорцы павінны заплаціць за закон аб прадастаўленні прытулку.

У чэрвені Еўрапейскі суд аштрафаваў Венгрыю на адзін мільён еўра ў дзень за тое, што яна не змяніла згаданага закона.

Урад у Будапешце шукае прававыя сродкі, каб аспрэчыць гэтае рашэнне. Штраф яны пакуль не плацяць, але Еўракамісія можа спагнаць яго са сродкаў, якія Венгрыя павінна атрымаць з бюджэту ЕС. Між тым, значная іх частка ўжо прыпыненая з-за ўзбуджэння Бруселем працэдуры па справе сістэмы правасуддзя ў краіне.



«Венгрыя не хоча бясконца плаціць штодзённых штрафаў, але калі мы прайграем, то ўпусцім жадаючых і запрапануем ім квіток у Брусель, дзе яны спакойна абмяркуюць сваю сітуацыю з Еўракамісіяй», - сказаў на сённяшняй прэс-канферэнцыі Гергель Гуляш.

Ён дадаў, што венгерскі ўрад гатовы да перамоваў, але палітыка Будапешта па справе міграцыі не памянялася.

IAR/аз