У ноч на 27 жніўня радыётэхнічныя войскі ВПС выявілі і суправадзілі 91 сродак паветранага нападу агрэсара, - паведаміў камандуючы ВПС Украіны генерал-лейтэнант Мікалай Алешчук. Пад ракетны і дронавы ўдары Расіі трапіла большая частка Укріаны.
Паводле Алешчука, гэтай ноччу акупанты нанеслі ўдары па Украіне ракетамі розных тыпаў і ўдарнымі БПЛА, у тым ліку, ракетамі Х-47М2 «Кінжал» (з самалёта МіГ-31К з паветранай прасторы Ліпецкай вобласці - РФ); балістычнымі ракетам «Іскандэр» розных мадыфікацый, ды 81 ударным БПЛА тыпу «Шахед» .
Паводле звестак ВПС, па стане на 9.00 у выніку баявых дзеянняў СПА Украіны збілі: 5 крылатых ракет Х-101 і 60 ударных БПЛА тыпу «Шахед-131/136».
Тым часам, два чалавекі загінулі, пяцёра атрымалі раненні і яшчэ двое лічацца прапаўшымі без вестак пасля атакі расіянаў па гасцініцы ў Крывым Рогу Днепрапятроўскай вобласці.
эж