Гэта будзе першы цалкам прыватны палёт у космас, падчас якога адбудзецца першы выхад у адкрыты космас у камерцыйных рэйсах.
На гэты раз перашкодай стала надвор’е. У аўторак запуск з мыса Канаверал у Фларыдзе не адбыўся з-за тэхнічных праблем.
SpaceX заявіла, што запуск быў адкладзены, таму што прагноз надвор'я паказваў складаныя ўмовы ў Атлантычным акіяне падчас прыводнення капсулы ў канцы місіі. Па гэтай прычыне наступнае выпрабаванне адбудзецца ў пятніцу.
У аўторак запуск быў адменены, калі інжынеры выявілі ўцечку ў пупавіне стартавай пляцоўкі, праз якую пампуецца гелій для падачы паліва ў рухавік ракеты.
На борце капсулы будуць чатыры касманаўты. Чакаецца, што капсула падымецца на рэкордную вышыню ў 1400 кіламетраў над Зямлёй. Гэта самы высокі паказчык з 1966 года.
Падчас місіі будзе праведзена 36 эксперыментаў. Таксама адбудзецца першы выхад касманаўтаў у адкрыты космас у камерцыйным палёце і выпрабаванне новых скафандраў SpaceX.
ПР/юл