За некалькі дзён да першага школьнага званка ў школах пачалася апошняя падрыхтоўка да новага навучальнага года. Як распавяла намесніца дырэктара пачатковай школы № 185 у Варшаве Рэната Майхшак, у калідорах ужо чуваць гоман.
- Ужо ў нас няма цішыні, бо сёння ў нас адбылася першая Педагагічная рада, прыйшлі ўсе настаўнікі, калектыў у поўным складзе. Але ў нас у школе асаблівай цішыні не было і цягам усіх канікул. У нас быў рамонт. Таму цяпер мы маем адрамантаваныя калідоры, навучальныя кабінеты. завершаны рамонт бібліятэкі, чакаем на з’яўленне вучняў.
Віцэ-прэзідэнт Варшавы Рэната Казноўска паведаміла, што горад выдзеліў 120 мільёнаў злотых на летнія рамонты для 150 школ і дзіцячых садкоў.
- Найбольш было малых рамонтаў, якія завершацца перад першым званком. Але былі і больш сур’ёзныя працы, якія завершацца ўжо ў верасні. Важнае, што рамонтныя працы не перашкодзяць заняткам. Напрыклад, так будзе з рамонтам стадыёна ў Ліцэі імя Баторага.
Навучальны год 2024/25 пачнецца ў бліжэйшы панядзелак, 2 верасня, і прадоўжыцца да 27 чэрвеня.
ПР/юл