Беларуская Служба

Сусветная харчовая праграма абмяжоўвае дзейнасць у Сектары Газа

29.08.2024 09:25
Гэта пасля таго, як адзін з аўтамабіляў арганізацыі быў абстраляны каля ізраільскага КПП.
Сусветная харчовая праграма абмяжоўвае дзейнасць у Сектары ГазаPAP/EPA/MOHAMMED SABER

Сусветная харчовая праграма ААН прыпыніла перамяшчэнне сваіх супрацоўнікаў у Сектары Газа. Гэта адбылося пасля таго, як адзін з аўтамабіляў арганізацыі быў абстраляны каля ізраільскага КПП. Прадстаўнікі праграмы паведамілі, што машыны, якія пад'ехалі да КПП на мосце Вадзі Газа, дзе адбыўся інцыдэнт, мелі ўсе неабходныя дазволы. Пацярпелых няма.



У заяве Сусветнай харчовай праграмы гаворыцца, што гэта быў першы выпадак з пачатку вайны, калі яе аўтамабіль быў абстраляны. Армія Ізраіля заявіла, што расследуе абставіны інцыдэнту. Сёння запланаванае паседжанне Рады бяспекі ААН для абмеркавання гуманітарнай сітуацыі ў Сектары Газа.

IAR/аз

Эскалацыя на Бліжнім Усходзе: Расія паабяцала паставіць СПА Ірану

06.08.2024 15:14
 Сітуацыя на Блізкім Усходзе нагадвае танец на галовах змей.