Забарона на продаж алкаголю 1 верасня была ўведзена ў 2006 годзе. Яго мэтай з'яўляецца, між іншым, сацыяльная адукацыя і нагадванне аб тым, што ўжыванне алкаголю не спалучаецца з навучаннем і ведамі. Аднадзённая забарона распаўсюджваецца не толькі на крамы, але і на рэстараны, кафэ і бары.
Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, летась сярэдні жыхар Літвы выпіў 11,8 літра чыстага спірту. Гэта самае нізкае спажыванне за апошняе дзесяцігоддзе.
Яшчэ 10 гадоў таму Літва лічылася краінай з самым высокім спажываннем алкагольных напояў. З тых часоў улады ўнеслі шэраг змяненняў у правілы, накіраваныя на абмежаванне іх продажу. Ужо некалькі гадоў на запраўках забаронена прадаваць алкаголь. Уведзена забарона на яго спажыванне ў грамадскіх месцах і аўтамабілях. Спіртныя напоі могуць набываць толькі асобы старэйшыя за 20 гадоў. Акрамя таго, абмежаваны час іх продажу. У Літве таксама забаронена ладзіць конкурсы і рэкламныя гульні, звязаныя з алкаголем.
У двух астатніх краінах Балтыі латышы спажываюць больш алкаголю, чым літоўцы - 13,1 літра спіртнога. У эстонцаў крыху менш, 11,3 л. У сярэднім у Польшчы было летась 11,6 літра на чалавека. У сярэднім еўрапеец спажывае 9,2 літра чыстага спірту ў год.
ПР/юл