Беларуская Служба

Польшча ўмацоўвае адносіны з Паўднёва-Усходняй Азіяй – Сікорскі наведвае краіны рэгіёну

02.09.2024 20:03
З Сінгапуру Радаслаў Сікорскі накіруецца ў сталіцу Малайзіі Куала-Лумпур, а пазней у Манілу – сталіцу Філіпінаў.
      ()    -
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі (злева) падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Сінгапуру Лоўрэнсам Вонгам Konrad Laskowski/MSZ

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пачаў візіт у краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. Цяпер Сікорскі знаходзіцца ў Сінгапуры.

Галоўная мэта паездкі – узмацненне супрацоўніцтва ў розных галінах, сказаў прэс-сакратар МЗС Польшчы Павал Уроньскі.

- У рэгіёне ў нас ёсць палітычныя інтарэсы, звязаныя з міжнародным супрацоўніцтвам, а таксама эканамічныя, у тым ліку ў галіне ВПК. Для прыкладу, мы даволі цесна супрацоўнічаем з Інданезіяй у будаўніцтве верталётаў. Нам хацелася б павялічыць экспартныя пастаўкі ў краіны рэгіёну польскай сельгаспрадукцыі, а таксама пашырыць супрацу ў сферы развіцця тэхналогій, у тым ліку касмічных і накіраваных на ахову навакольнага асяроддзя. Польшча павінна прысутнічаць у гэтым рэгіёне.

Акрамя перамоў з кіраўніцтвам краін рэгіёну Сікорскі таксама выступіць з лекцыямі ў ВНУ.

З Сінгапуру Радаслаў Сікорскі накіруецца ў сталіцу Малайзіі Куала-Лумпур, а пазней у Манілу – сталіцу Філіпінаў.

вс