Беларуская Служба

Канцлер ФРГ Олаф Шольц супраць далёкіх удараў па РФ: Несумяшчальна з маёй асабістай пазіцыяй

24.09.2024 07:38
Канцлер ФРГ Олаф Шольц пацвердзіў, што не падтрымлівае паслабленняў для Украіны, якія тычацца   абмежаванняў на выкарыстанне нямецкай зброі для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі.
  Taurus
Крылатая ракета TaurusФото: youtube/The Korea Times Photo Team

У Нью-Ёрку перад сустрэчай з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім Олаф Шольц сказаў, што ўрад Германіі прыняў «некалькі рашэнняў» адносна ваеннай падтрымкі Украіны, «якія для мяне вельмі зразумелыя».

Сярод іх тое, што Германія не адменіць абмежаванне на далёкасць прымянення зброі.

«Гэта (далёкія ўдары па Расіі. — Рэд.) не сумяшчальна з маёй асабістай пазіцыяй... Мы гэтага рабіць не будзем. І для гэтага ў нас ёсць важкія прычыны», — дадаў ён.

Канцлер Нямеччыны таксама паўтарыў, што Берлін не будзе пастаўляць Украіне высокадакладную зброю вялікага радыусу дзеяння ў будучыні, незалежна ад рашэнняў партнёраў па НАТА. Самая далёкая зброя, якую цяпер пастаўляе Германія, — гэта ракетная ўстаноўка Mars II, якая можа паражаць мэты на адлегласці 84 кіламетраў. Яго, як і Panzerhaubitze 2000 з далёкасцю 56 км, Берлін дазволіў выкарыстоўваць па цэлях на расійскай тэрыторыі ў раёне Харкаўскай вобласці.

Як піша The Times, ЗША і Вялікабрытанія нібыта рыхтуюцца даць Украіне дазвол на выкарыстанне ракет Storm Shadow для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі, але такая заява не будзе апублікаваная, каб захаваць элемент нечаканасці для Расіі.

pravda.com.ua/вх