Апазіцыянер і праваабаронца з Азербайджана Відадзі Іскендэрлі памёр у выніку нападу, падчас якога быў шматразова паранены нажом у сваёй кватэры ў Францыі. Гэта быў другі напад на мужчыну за апошнія гады.
29 верасня ў горадзе Мюлуз на ўсходзе Францыі невядомыя напалі на апазіцыянера, паведамляе «Радыё Свабода». Сваякі актывіста паведамілі, што трое зламыснікаў у масках уварваліся ў яго кватэру праз акно. Брат ахвяры сказаў, што мужчына атрымаў 24 нажавыя раненні.
Пацярпелага даставілі ў рэанімацыю. У аўторак днём агенцтва Turan са спасылкай на брата пацярпелага напісала, што апазіцыянер памёр.
Іскендэрлі — былы пракурор Азербайджана, кандыдат у прэзідэнты, праваабаронца і апазіцыянер. У сваёй краіне неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. Ён эміграваў у Францыю дзесяць гадоў таму.
ав