Дэманстрацыі сталі адказам на нядаўняе забойства дзвюх маладых жанчын у Стамбуле. Як перадае карэспандэнт AFP, некалькі сотняў чалавек у Стамбуле скандавалі лозунгі, якія асуджаюць прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і яго ісламскую партыю АКP. «Вы — урад, які дазваляе забіваць маладых дзяўчат», — сказаў адзін з арганізатараў мітынгу Гюнэс Фадзіме Аксахін.
Падобныя акцыі пратэсту праходзілі кожны дзень на працягу тыдня па ўсёй Турцыі, асабліва ва ўніверсітэцкіх гарадках.
Паводле ацэнак, у гэтым годзе ў краіне з насельніцтвам 85 мільёнаў чалавек адбылося 299 забойстваў жанчын, прычым больш за 160 забойстваў афіцыйна кваліфікуюцца як самагубствы або няшчасныя выпадкі.
У 2021 годзе Турцыя выйшла з Канвенцыі Савета Еўропы аб прадухіленні гвалту ў адносінах да жанчын, вядомай як Стамбульская канвенцыя.
ПР/юл