Нягледзячы на атакі і ціск Ізраіля вайскоўцы міратворчай місіі ААН у Ліване UNIFIL застаюцца на сваіх пазіцыях, заяўляюць у арганізацыі. Ізраільскія жаўнеры зноў перасеклі «блакітную лінію» ў Ліване, а ізраільскія танкі прарваліся праз браму базы ў Раміі і праводзілі абстрэл з яе.
У сваю чaрагу, прэм'ер Ізраіля Біньямін Нетаньяху заклікаў генсакратара ААН вывесці міратворчую місію з Лівана.
У ААН запэўнілі, што UNIFIL прымае ўсе магчымыя меры, каб гарантаваць бяспеку міратворцам. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш падкрэсліў, што вайскоўцы міжнародных сіл не могуць быць аб'ектам нападаў, а такія паводзіны могуць лічыцца ваенным злачынствам.
Камандаванне місіі патрабуе тлумачэнняў здарэння, якое называе «шакавальным парушэннем» міжнароднага права і рэзалюцый ААН.
Прэм'ер-міністр Ізраіля ў сваёй прамове заявіў, што міратворцы ў цяперашні час з'яўляюцца закладнікамі Хезбалы.
IAR/аз