Міністр замежных спраў Венгрыі даў зразумець, што яго краіна не хоча ўступлення Украіны ў НАТА. Пра гэта Петэр Сіярта заявіў у інтэрв'ю расійскаму дзяржаўнаму агенцтву. Гутарка з венгерскім міністрам з'яўляецца часткай большага артыкула РІА «Новости», які ў прапагандысцкай форме прадстаўляе пазіцыю расійскіх уладаў адносна магчымых мірных перамоваў. У ім абмяркоўваецца супраціў Крамля ўступленню Украіны ў НАТА.
Паводле венгерскага палітыка, калі Украіна стане сябрам альянсу, гэта будзе азначаць прамую канфрантацыю з Расіяй і, адпаведна, Трэцюю сусветную вайну. Таму – на яго думку – Венгрыя не згодная на сяброўства Украіны ў Паўночнаатлантычным альянсе.
Сіярта сцвярджае, што хаця большасць яго калег-міністраў з ЕС афіцыйна падтрымлівае шлях украінцаў у НАТА, за зачыненымі дзвярыма яны прызнаюць, што гэта немагчыма. На пытанне журналіста пра канкрэтныя краіны ён адказаў, што не выпадае іх называць, але здагадацца няцяжка.
Міністр замежных справаў Венгрыі - адзіны палітык Еўрасаюза, які рэгулярна сустракаецца з расійскімі ўладамі і наведвае гэтую краіну пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны ў 2022 годзе.
IAR/аз