З пачатку вайны ў сектары Газа там загінулі 42 603 палестынцы. Такія дадзеныя прадставіла мясцовае Міністэрства аховы здароўя. Пацярпелі 99 795 палестынцаў.
Міністэрства аховы здароўя таксама паведаміла, што ў выніку ўчорашняга ізраільскага авіяўдару па Бейт-Лахіджа загінулі 87 чалавек. Пакуль вядома пра 73 ахвяры.
Мясцовыя СМІ паведамляюць, што ізраільская авіяцыя бамбавала густанаселеныя раёны горада, размешчанага ў паўночнай частцы палестынскага анклава. Дзясяткі людзей атрымалі раненні, большасць з іх жанчыны і дзеці.
Вайна ў сектары Газа пачалася 7 кастрычніка мінулага года пасля нападу тэрарыстычнай арганізацыі ХАМАС на тэрыторыю Ізраіля. У адказ армія Ізраіля пачала аперацыю ў Сектары Газа, а не так даўно ваенныя дзеянні пашырылі на паўднёвы Ліван.
Ізраільскае войска абвясціла, што ў выніку сённяшніх авіяўдараў па Ліване загінулі тры камандзіры «Хезбалы». Ізраільскія ваенна-паветраныя сілы таксама атакавалі камандны цэнтр «Хезбалы», штаб-кватэру разведкі і падземную фабрыку зброі ў Бейруце. У арміі падкрэслілі, што авіяўдары наносіліся паводле дадзеных разведкі. «Хезбала» не каментуе гэтую інфармацыю.
IAR/вх