Беларуская Служба

Удасканаленая супрацьракетная сістэма THAAD прыбыла ў Ізраіль

21.10.2024 09:14
Згодна з папярэднімі заявамі Пентагона, THAAD (Terminal High Altitude Area Defense) умацуе абаронны патэнцыял Ізраіля пасля іранскіх ракетных атак, якія адбыліся ў красавіку і кастрычніку.
Ізраільскі патруль PAP/EPA/ABIR SULTAN

Удасканаленая супрацьракетная сістэма THAAD, адпраўленая амерыканскімі вайскоўцамі, ужо прыбыла ў Ізраіль і «гатовая» да выкарыстання, заявіў у панядзелак кіраўнік Пентагона Лойд Осцін.

Міністр абароны ЗША не пацвердзіў, ці выкарыстоўваецца ўжо Ізраілем сістэма THAAD. «Мы ў стане запусціць яе вельмі хутка», — падкрэсліў ён.

Осцін асцярожна выказаўся аб чаканай атацы Ізраіля на Іран. «Цяжка сказаць, як менавіта будзе выглядаць гэтая (ізраільская) атака. (...) У рэшце рэшт, гэта рашэнне Ізраіля», — сказаў ён. «Мы маем намер зрабіць усё магчымае, каб знізіць напружанасць, і, спадзяюся, абодва бакі пачнуць дээскалацыю. Паглядзім, што з гэтага атрымаецца», - дадаў ён.

Згодна з папярэднімі заявамі Пентагона, THAAD (Terminal High Altitude Area Defense) умацуе абаронны патэнцыял Ізраіля пасля іранскіх ракетных атак, якія адбыліся ў красавіку і кастрычніку. Каля 100 амерыканскіх вайскоўцаў, накіраваных для гэтай мэты ў Ізраіль, будуць адказваць за эксплуатацыю сістэмы.

THAAD мае большы патэнцыял перахопу, чым Patriot, але лічыцца, што гэта дапаўненне да апошняй сістэмы. Яна можа паражаць мэты на адлегласці 150-200 км.