Беларуская Служба

Рэдкі асобнік кнігі «Маленькі прынц» выстаўлены на продаж за 1,25 мільёна долараў

25.10.2024 08:16
Рэдкі асобнік «Маленькага прынца» выстаўлены на продаж.
         1,25  .  .
Рэдкі асобнік кнігі «Маленькі прынц» выстаўлены на продаж за 1,25 мільёна долараў. Ілюстратыўная выява.Фота з адкрытых крыніц.

Машынапіс з запісамі і эскізамі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы будзе прададзены за адзін мільён дзвесце пяцьдзесят тысяч долараў.

Копія была створана ў Нью-Ёрку, дзе аўтар «Маленькага прынца» застаўся ў сувязі з акупацыяй Францыі нацысцкай Германіяй.

Гэта адзін з трох вядомых машынапісаў кнігі.

Копія змяшчае рукапісныя нататкі і замалёўкі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. Яго плануецца прадаць на фестывалі мастацтваў у Абу-Дабі ў лістападзе.

IAR/вх