Беларуская Служба

Партугалія не будзе выдаваць гуманітарныя візы замежнікам, якіх пераследуюць

25.10.2024 08:57
Парламент Партугаліі адхіліў законапраект, які прадугледжвае выдачу гуманітарных віз замежнікам, якія пераследуюцца на радзіме па палітычных матывах.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay.com/Public Domain

Пра гэта паведаміў у сетцы Х палітэмігрант з Расіі Павел Елізараў, які з'яўляецца членам партугальскай партыі «Ліберальная ініцыятыва», якая вылучыла законапраект.

Паводле яго слоў, дакумент не будзе вынесены на галасаванне на пленарным пасяджэнні парламента, паколькі дзве партыі — Сацыял-дэмакратычная партыя (PSD) і Дэмакратычны і сацыяльны цэнтр (CDS-РР) — заявілі, што не падтрымліваюць гэтую ініцыятыву, і далучыліся да антыімігранцкай партыі Chega («Хопіць!»).

Раней дарадца Святланы Ціханаўскай Франак Вячорказаявіў медыя «Позірк», што ў Партугаліі разглядаецца законапраект, які прадугледжвае ўвядзенне гуманітарнай візы, прыняцце якога дасць «магчымасць у тым ліку беларусам атрымліваць гуманітарныя візы і прытулак у гэтай краіне».

вх