У Грузіі сёлета ўвялі рэпрэсіўны закон аб так званых замежных агентах на ўзор расійскага, накіраваны супраць няўрадавых арганізацый, запалохванне ўдзельнікаў антыўрадавых дэманстрацый.
У дакуменце, які Еўракамісія накіравала ў краіны ЕС некалькі месяцаў таму, гаворыцца, што дзеянні цяперашняга ўраду ў Тбілісі супярэчаць дэклараваным імкненням Грузіі далучыцца да ЕС.
Таксама было адзначана, што пераважная большасць грузінскага грамадства па-ранейшаму з'яўляецца праеўрапейскай і парламенцкія выбары вырашаць будучыню краіны.
Калі выбары будуць сфальсіфікаваныя або калі пральецца кроў, то краіны ЕС прыпыняць бязвізавы рэжым з Грузіяй і прыпыненне працэсу ўступлення ў ЕС стане фактам.
IAR/вх