З пачатку года па 25 кастрычніка 29 578 нелегальных імігрантаў на 556 лодках пераплылі Ла-Манш у Вялікабрытанію, што больш, чым за ўвесь 2023 год, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.
За аналагічны перыяд мінулага года – з 1 студзеня па 25 кастрычніка ўключна – колькасць нелегальных пераходаў праз Ла-Манш склала 26 501 чалавек на 542 лодках, а за ўвесь 2023 год — 29 437 чалавек на 602 лодках.
Нягледзячы на тое, што сёлетняя колькасць нелегальных імігрантаў па-ранейшаму значна ніжэйшая, чым за адпаведны перыяд рэкорднага 2022 года, калі да 25 кастрычніка ў краіну ўехала 38 129 з іх, статыстыка, апублікаваная ў суботу, ставіць пад сумнеў, ці стратэгія, прынятая Лейбарысцкай партыяй па барацьба з нелегальнай іміграцыяй з'яўляецца эфектыўнай.
Адным з першых рашэнняў урада Кейра Стармера пасля прыходу да ўлады 5 ліпеня стаў выхад з пагаднення з Руандай, паводле якога ў гэтую краіну павінны былі вяртацца нелегальныя мігранты незалежна ад краіны іх паходжання. Папярэднія ўрады Кансерватыўнай партыі лічылі, што перспектыва дэпартацыі ў Руанду будзе стрымліваць незаконныя спробы ўезду ў Вялікабрытанію. Лейбарысты сцвярджалі, што пагадненне было занадта дарагім у параўнанні з патэнцыйнымі наступствамі і што грошы было б лепш выдаткаваць на ўзмацненне службаў, якія змагаюцца з кантрабанднымі групоўкамі на месцы, і каб лепш каардынаваць дзейнасць, яны стварылі новае камандаванне.
Аднак дадзеныя паказваюць, што з ліпеня колькасць незаконных перасячэнняў павялічылася. У перыяд з 5 ліпеня па 25 кастрычніка гэтага года Ла-Манш нелегальна перасеклі 16 004 чалавекі супраць 15 068 за аналагічны перыяд мінулага года.
Bartłomiej Niedziński/PAP/вх