Беларуская Служба

У Вільні пачынаюцца ХІ Дні польскай культуры

22.11.2024 19:01
На адкрыцці выступіць адзін з самых паважаных камерных аркестраў Польшчы - Sinfonietta Cracovia.
Панарама Вільніpixabay.com

Канцэрты, спектаклі і паказы польскіх фільмаў – усё гэта адбудзецца ў рамках ХІ Дзён польскай культуры, якія сёння ўвечары пачынаюцца ў Вільні. На адкрыцці выступіць адзін з самых паважаных камерных аркестраў Польшчы - Sinfonietta Cracovia.



«Гэта візітная картачка, калі гаворка ідзе пра польскія аркестры. У рамках фестывалю, аркестр  прадставіць творы Войцеха Кіляра, Аляксандра Дэмбіча і Генрыка Мікалая Гурэцкага», — кажа Бажэна Мяжоніс, каардынатар праектаў Польскага культурнага цэнтра ў Вільні.

Заўтра адбудзецца джазавы канцэрт: «Знайдзі сваю песню». Таксама падчас фестывалю будуць прадстаўленыя польскія фільмы. Гледачы ўбачаць фільм «Śubuk» рэжысёра Яцэка Люсіньскага, сацыяльную драму «Амаль нічога» (поль. «Tyle co nic») Гжэгажа Дэмбоўскага і «Фільм для іншапланецян» (поль. «Film dla kosmitów») Пятра Стасіка.

Таксама пройдуць спектаклі для дзяцей і дарослых. Куяўска-Паморскі музычны тэатр з Торуні пакажа спектакль пад назвай «Эксцэнтрыкі». Гэта ўнікальная тэатральная экранізацыя рамана Уладзіміра Кавалеўскага, якая перанясе гледачоў у маляўнічыя 1950-я гады.

Завершацца ХІ Дні польскай культуры ў Вільні канцэртам класічнай музыкі «Дарогі да незалежнасці», у якім прагучаць творы майстроў польскай класічнай музыкі, такіх як Фрыдэрык Шапен, Станіслаў Манюшка і Ігнацы Ян Падарэўскі.

Фестываль працягнецца да 27 лістапада.

IAR/аз