Беларуская Служба

У Грузіі адбываюцца масавыя затрыманні, ёсць параненыя

29.11.2024 08:12
У чацвер увечары ў цэнтры Тбілісі адбыліся сутыкненні падчас акцыі пратэсту супраць рашэння ўрада прыпыніць перамовы аб уступленні ў ЕС да 2028 года.
ТбілісіPAP/EPA/DAVID MDZINARISHVILI

Каля 10 журналістаў з розных рэдакцый пацярпелі ў ноч з чацвярга на пятніцу, калі паліцыя разагнала ўдзельнікаў акцыі пратэсту перад парламентам Грузіі, паведамляе NewsGeorgia. Адбываюцца масавыя затрыманні, ёсць параненыя.

Праваабаронцы папярэджваюць, што МУС ужывае непрапарцыйную сілу супраць удзельнікаў акцыі. Асацыяцыя маладых юрыстаў патрабуе ад МУС раскрыць інфармацыю пра рэчывы, якія ўжывалі супрацоўнікі пры разгоне акцыі. Па дадзеных арганізацыі, паліцыя выкарыстоўвае сумесь вады і хімічных рэчываў. Многія ўдзельнікі пратэстаў, якія патрапілі пад вадамёты, скардзяцца на апёкі твару і цела.

Акрамя вадамётаў супрацоўнікі МУС таксама распылілі газ. «Праспект Руставелі нагадвае поле бою. Пратэстоўцы зноў спрабуюць будаваць барыкады, спецназ знішчае іх з гармат», — піша сайт «Эха Каўказа». Пратэстоўцы запальваюць вогнішчы.

Раніцай паліцыя масава затрымлівае дэманстрантаў, якія адмаўляюцца пакінуць тэрыторыю, і ўжывае слёзатачывы газ. NewsGeorgia паведамляе, што яны пацярпелі.

У чацвер увечары ў цэнтры Тбілісі адбыліся сутыкненні падчас акцыі пратэсту супраць рашэння ўрада прыпыніць перамовы аб уступленні ў ЕС да 2028 года.

ав