Беларуская Служба

У Славакіі самая буйная кібератака ў гісторыі краіны

10.01.2025 14:14
Гэта найбуйнейшая кібэратака ў гісторыі краіны, заявілі прадстаўнікі славацкага ўраду пасля пасяджэння Рады бяспекі.
Иллюстративное фотоФото: pixabay.com

Ужо некалькі дзён славакі адчуваюць на сабе наступствы хакерскай атакі на дзяржаўны рэестр нерухомасці.

Праблемы ў банкаў, офісаў і забудоўшчыкаў. Рынак нерухомасці паралізаваны. Славакі не могуць браць іпатэчныя крэдыты і ўносіць змены ў прапіску.

Па словах уладаў Браціславы, дадзеныя, запісаныя ў рэестры, не падвяргаюцца рызыцы, і ніхто не павінен баяцца страціць сваю маёмасць. Чакаецца, што на наступным тыдні сістэмы будуць паступова аднаўляцца.

Як паведамілі ва ўрадзе, не выключана, што кібератака была здзейснена з тэрыторыі Украіны. У апошнія дні паведамлялася, што ахвярай падобных дзеянняў стала і Расія.

IAR/вх