Раніцай 10 лютага прэм'ер-міністр Малдовы Дорын Рэчан паведаміў, што ўлады так званага Прыднястроўя адмовіліся ад прапанаваных Еўрасаюзам 60 млн еўра фінансавай дапамогі з-за ўмоў іх прадстаўлення, а дакладней - з-за патрабавання паступова павысіць тарыфы да ўзроўню рынкавых.
Акрамя таго, Дорын Рэчан лічыць, што Расія не дазволіла рэгіёну прыняць дапамогу ЕС. Прэм'ер Малдовы таксама аб'явіў, што пасля 10 лютага газ у Прыднястроўе будзе пастаўляць венгерская кампанія MET Gas and Energy Marketing AG, якая атрымае грошы ад дубайскай кампаніі JNX General Trading.
«Мы дазволім гэты транзіт, а Ціраспаль зробіць наступныя крокі: вызваліць палітзняволеных, вырашыць праблему малдаўскага ліцэя ў Рыбніцы, захавае ў сваёй сетцы вяшчання Малдаўскае грамадскае тэлебачанне і дэмантуе ўстаноўленыя ў 2022 годзе кантрольна-прапускныя пункты», — паведаміў Дорын Рэчан.
Надоечы ЕС вырашыў выдзеліць Малдовы 310 млн еўра на пераадоленне энергакрызісу, у тым ліку ў Прыднястроўі.
Нагадаем, пасля прыпынення транзіту расійскага газу праз Украіну 1 студзеня 2025 года, у Прыднястроўі пачаўся энергетычны крызіс: прамысловыя прадпрыемствы спынілі працу, пачаліся веерныя адключэння электрычнасці.
pap/newsmaker.md/эж