Беларуская Служба

Пошліны на імпарт аўтамабіляў у ЗША Трамп назваў «пачаткам вызвалення Амерыкі»

27.03.2025 09:46
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб увядзенні 25-працэнтных пошлін на імпарт аўтамабіляў і аўтазапчастак у ЗША.
        ,     .
Абвешчаныя прэзідэнтам ЗША пошліны будуць дзейнічаць для ўсіх краін, у тым ліку для Еўрасаюза.EPA/FRANCIS CHUNG / POOL

 Дональд Трамп заявіў, што дадатковыя пошліны пачнуць спаганяцца 3 красавіка. «Гэта пачатак вызвалення Амерыкі», — заявіў Дональд Трамп, абвяшчаючы аб увядзенні пошлін на аўтамабілі і аўтамабільныя запчасткі. Ён паўтарыў, што Злучаныя Штаты эксплуатуюцца іх гандлёвымі партнёрамі. «Мы збіраемся ўвесці 25-працэнтны тарыф на ўсе аўтамабілі, вырабленыя не ў ЗША», — сказаў Трамп.

Абвешчаныя прэзідэнтам ЗША пошліны будуць дзейнічаць для ўсіх краін, у тым ліку для Еўрасаюза. «Краіны, якія вядуць бізнес у нашай краіне, забіраюць у нас працоўныя месцы, наша багацце. Яны так шмат забралі ў нас за гэтыя гады. Нашы сябры часта былі горшымі за нашых ворагаў», — сказаў амерыканскі прэзідэнт.

Міністр эканомікі Германіі чакае ад Еўрасаюзу жорсткай рэакцыі на агучаныя Дональдам Трампам пошліны на аўтамабілі. Віцэ-канцлер Роберт Хабек лічыць, што адказ пашле сігнал аб тым, што Еўропа не саступіць тарыфнай палітыцы ЗША.

Злучаныя Штаты з'яўляюцца найбуйнейшым атрымальнікам аўтамабіляў з Германіі.

ав