Беларуская Служба

Прэзідэнт Аргенціны абвясціў сямідзённую жалобу ў сувязі са смерцю Папы Францішка

21.04.2025 15:36
Хаўер Мілей «глыбока шкадуе з нагоды смерці першага аргенцінскага лідара Каталіцкай царквы, нягледзячы на ​​іх рознагалоссі».
.     .
Ілюстрацыя. Жалоба пасля смерці Папы Рымскага.Фота: PAP/EPA/JEON HEON-KYUN

Прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей абвясціў сямідзённую нацыянальную жалобу ў сувязі са смерцю Папы Францішка, паведаміў прэс-сакратар нацыянальнага лідара. Раней у адміністрацыі прэзідэнта заявілі, што Хаўер Мілей «глыбока шкадуе з нагоды смерці першага аргенцінскага лідара Каталіцкай царквы, нягледзячы на ​​іх рознагалоссі».

Папа Францішак нарадзіўся 17 снежня 1936 года ў Буэнас-Айрэсе, Аргенціна, у сям'і італьянскіх мігрантаў.

IAR/нг

Памёр Папа Рымскі Францішак. Яму было 88 гадоў

21.04.2025 10:23
У апошнія месяцы жыцця Францішак меў сур’ёзныя праблемы са здароўем. 

Ксёндз згадвае пра апошнія словы памерлага Папы Рымскага Францішка

21.04.2025 12:13
Можна назваць іх запаветам Францішка перад смерцю.

У сталіцы Беларусі ўшаноўваюць памяць памерлага Папы Рымскага

21.04.2025 13:28
Арцыбіскуп запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да супольнай малітвы.