Адключэнне ахапіла амаль палову краіны. Чакаецца, што аднаўленне электразабеспячэння зойме ад 6 да 10 гадзін.
У многіх месцах на вуліцах не працуюць светлафоры, няма доступу да Інтэрнэту, мабільнай сувязі, ліфтаў у шматпавярховых будынках, а таксама не працуе метро ці трамваі.
Прэзідэнт Мадрыдскай супольнасці Ізабэль Дыяс Аюса абвясціла аб стварэнні спецыяльнай крызіснай групы і аб тым, што яна таксама звярнулася па дапамогу да арміі:
- Каб армія магла падтрымліваць парадак у выпадку неабходнасці, мы працуем над тым, як мы можам дапамагчы ў непрадбачаных сітуацыях, і таму стараемся як мага хутчэй аднавіць нармальны рэжым.
Прэм'ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс склікаў экстранную сустрэчу ў Мадрыдзе ў сувязі з масавай аварыяй.
Адключэнне электрычнасці закранула буйныя гарады на поўдні, такія як Валенсія, Мадрыд, Барселона і Севілья. Таксама адключэнні электраэнергіі назіраюцца ў Партугаліі і некаторых раёнах паўднёвай Францыі.
Прычыны збою пакуль невядомыя.
ав/фота: PAP/EPA/BIANCA MILLEZ PAP/EPA/JUAN CARLOS HIDALGO