Вярхоўны Суд Еўрасаюза прыняў рашэнне, што Мальта павінна спыніць праграму так званых «залатых пашпартоў», якая дазваляе замежнікам атрымаць грамадзянства краіны ў абмен на інвестыцыі, паведамляе Reuters.
Схема прадугледжвае атрыманне мальтыйскага пашпарта за інвестыцыю ў памеры 1 млн еўра, што дае права свабоднага пражывання ва ўсіх краінах Еўрасаюза.
Суд у абгрунтаванні зазначыў, што хоць членскія дзяржавы ЕС самі вызначаюць, як і каму прадастаўляць грамадзянства, то аднак такая практыка пярэчыць даверу паміж краінамі еўрасупольнасці і робіць набыццё грамадзянства «чыста камерцыйнай здзелкай».
Членская краіна ЕС не можа прадастаўляць сваё грамадзянства, а значыць, і грамадзянства Еўрасаюза, у абмен на фінансавыя выгады, гаворыцца ў рашэнні суда.
Вярхоўны суд ЕС мяркуе, што праграма выдачы «залатых пашпартоў» парушае салідарнасць і давер паміж дзяржавай ды грамадзянінам, а таксама паміж членскімі краінамі Еўрасаюза.
Пасля нападу Расіі на Украіну Мальта прыпыніла праграму «залатых пашпартоў» для грамадзян Расіі і Беларусі, але працягвала прадастаўляць грамадзянства прадстаўнікам іншых нацыянальнасцей.
Раней паведамлялася, што ўладальнікамі мальтыйскіх пашпартоў сталі ў тым ліку расійскія чыноўнікі і бізнесмены, звязаныя з крамлёўскім рэжымам.
вс