Беларуская Служба

Еўракамісія пацвярджае, што атрымала ад Польшчы просьбу аб паслабленні бюджэтнага рэжыму

30.04.2025 17:01
Польшча — не адзіная краіна, якая папрасіла больш мяккага стаўлення і магчымасці павелічэння запазычанасці.
Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр ЛяенPAP/EPA/KAI FORSTERLING

Еўрапейская камісія пацвердзіла, што атрымала ад Польшчы просьбу аб паслабленні бюджэтнага рэжыму. Прычына - выдаткі на абарону.



Пра тое, што такая заяўка была адпраўлена ў Брусель, сёння раніцай паведаміла Міністэрства фінансаў.

Польшча - не адзіная краіна, якая папрасіла больш мяккага стаўлення і магчымасці павелічэння запазычанасці.

Учора падобныя заяўкі накіравалі ў Еўракамісію чатыры краіны, сёння — яшчэ дзве, у тым ліку Польшча. Апошні тэрмін падачы заявак - поўнач.



Еўрапейская камісія пракаментуе гэтыя просьбы на пачатку чэрвеня.

IAR/аз