Беларуская Служба

Перад канклавам пажарныя замантавалі комін на даху Сікстынскай капэлы (ФОТА)

02.05.2025 16:07
Менавіта з гэтай вежы пасля кожнага галасавання будзе ўздымацца дым, які паказвае, ці быў абраны новы Папа, ці не.
Комін на Сікстынскай капэлеPAP/EPA/ETTORE FERRARI

Напярэдадні канклава, які пачнецца 7 мая, пажарныя ў пятніцу ўсталявалі комін на даху Сікстынскай капэлы. Менавіта з гэтай вежы пасля кожнага галасавання будзе ўздымацца дым, які паказвае, ці быў абраны новы Папа, ці не. На працягу дня будуць праводзіцца выпрабаванні працы коміна.

Калі кардыналы не абяруць Папу на галасаванні, з коміна на даху капліцы паявіцца чорны дым, а калі выбары будуць праведзены, — белы.

Комін падлучаны да дзвюх печаў. Адна, чыгунная, 1939 года выпуску, выкарыстоўваецца для спальвання бюлетэняў. Другая, сучасная, будзе выкарыстоўвацца для стварэння чорнага або белага дыму. Пасля кожнага галасавання бюлетэні кідаюць у спецыяльную печ. Для атрымання чорнага або белага дыму ў сучасную печ дадаюць спецыяльныя хімікаты.

Паколькі колер дыму не заўсёды выразна бачны, белы будзе суправаджацца звонам званоў. Каля коміна, як і раней, будзе ўсталяваная ватыканская медыякамера.

ав


. 
. 
.