Беларуская Служба

Склады пустыя. У сектары Газа насельніцтва жыве на мяжы голаду

02.05.2025 18:01
Ужо амаль два месяцы Ізраіль зноў блакуе гуманітарную дапамогу, якая паступае ў сектар Газа з усяго свету.
Мітынг у падтрымку палестынскага народа ў Тэгеране PAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

- Склады пустыя. У нас шмат паведамленняў пра цяжкае недаяданне сярод усяго насельніцтва, — сказаў Якуб Бяліна-Бжазоўскі з Польскай медыцынскай місіі ў інтэрв'ю Polskie Radio 24.

Ужо амаль два месяцы Ізраіль зноў блакуе гуманітарную дапамогу, якая паступае ў сектар Газа з усяго свету, і, як папярэджваюць гуманітарныя арганізацыі, сітуацыя ў анклаве можа хутка прывесці да велізарнай гуманітарнай катастрофы.

У цяперашні час міжнародная дапамога, якая паступае ў сектар Газа, строга кантралюецца і часта блакуецца ізраільскімі сіламі. Некалькі тыдняў спынення агню паміж Ізраілем і ХАМАС дазволіла папоўніць запасы, але на дадзены момант склады зноў у асноўным пустыя. Не хапае ежы і лекаў.

Якуб Бяліна-Бжазоўскі падкрэсліў, што Ізраіль блакуе большую частку транспарту з гуманітарнай дапамогай, і гэта можа неўзабаве прывесці да катастрофы голаду:

- Здаралася, што адзінкавыя аўтамабілі ААН прапускалі. На некалькі дзясяткаў спробаў прапускаюць менш, чым палову. Склады пустыя, нават склады праграм ААН, якія тычацца харчавання. Цяпер мы знову можам казаць, што там жывуць на мяжы голаду. Паступае мноства інфармацыі пра моцнае недаяданне цэлай папуляцыі.

 Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа адрэагаваў на сітуацыю ў спецыяльнай заяве сёння, папярэдзіўшы, што гуманітарная дапамога ў сектары Газа пасля двух месяцаў ізраільскай блакады знаходзіцца «на мяжы поўнага краху».

- Без неадкладнага аднаўлення паставак дапамогі Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК) не будзе мець доступу да прадуктаў харчавання, лекаў і жыццёва важных матэрыялаў, неабходных для падтрымання сваіх шматлікіх праграм у сектары Газа, — гаворыцца ў заяве.

ав