Адзін чалавек загінуў і двое атрымалі сур'ёзныя траўмы ў выніку наезду легкавога аўтамабіля на групу пешаходаў у цэнтры Штутгарта на паўднёвым захадзе Германіі ў пятніцу, паведаміла паліцыя. Паводле папярэдніх высноў следства, гэта было трагічнае ДТЗ.
«На дадзены момант няма ніякіх прыкмет таго, што гэта быў (тэрарыстычны) акт або наўмыснае дзеянне», — заявіла паліцыя на платформе X.
Паводле звестак следства, у гадзіну пік у групу людзей, якія стаялі ля ўваходу на станцыю метро «Olgaeck» у цэнтры горада, уехаў «Мерседэс G-класа». Спачатку паведамлялася, што ў аварыі пацярпелі восем чалавек, трое з іх — у цяжкім стане. Пазней 46-гадовая жанчына памерла ў бальніцы ад атрыманых траўмаў.
Паліцыя паведаміла, што кіроўцам аўтамабіля быў 42-гадовы мужчына, які ў выніку здарэння не пацярпеў. Яго затрымалі і дапыталі.
ав