Беларуская Служба

Сікстынскую капэлу рыхтуюць да канклава

04.05.2025 11:49
У падрыхтоўцы да канклава задзейнічаны некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў розных спецыяльнасцей.
W poniedziałek odbędą się dwie kongregacje kardynałów przed konklawe
W poniedziałek odbędą się dwie kongregacje kardynałów przed konklaweAlessandra Tarantino/Associated Press/East News

У панядзелак, за два дні да пачатку канклава, адбудуцца дзве кангрэгацыі кардыналаў: адна раніцай і адна пасля абеду. Дагэтуль, з пачатку вакансіі ў Святым Прастоле пасля смерці Папы Францішка, кардыналы сустракаліся адзін раз у дзень.  Магчыма, кардыналы вырашылі даць сабе больш часу на абмеркаванне, каб дасягнуць пагаднення адносна кандыдата на пераемніка Францішка. Некаторыя кардыналы, пакідаючы сустрэчу, далі зразумець журналістам, што кансенсусу адносна шырокай падтрымкі пакуль няма.

У суботняй агульнай кангрэгацыі прынялі ўдзел 177 кардыналаў з усяго свету.

Тым часам у Ватыкане ідзе падрыхтоўка да адной з самых медыйныхі і адначасова самых сакрэтных падзей — канклаву, дзе будзе абраны новы Папа Рымскі. Канклаў пачнецца ў сераду пасля абеду.

Сярод іншага усталяваны на даху Сікстынскай капэлы комін, праз які будзе выходзіць дым, каб паведаміць пра вынікі выбараў Папы.

На працягу ўсяго канклава будуць дзяжурыць пяць электрыкаў і ліфцёраў, пяць сантэхнікаў і два кветкавыя дызайнеры. Яны таксама ўпрыгожаць балкон базылікі Святога Пятра, дзе з'явіцца новы Папа.

Усе гэтыя людзі ў панядзелак прынясуць прысягу захоўваць таямніцу канклава. На час канклава гэтыя людзі будуць заставацца ў Ватыкане, не змогуць мець зносіны са сваімі сем'ямі. Патрабаванне поўнай ізаляцыі ад знешняга свету распаўсюджваецца і на іх.

У Доме Святой Марты — месцы пражывання кардыналаў і асоб, якія ўдзельнічалі ў выбарах Папы, — і ў іншых будынках вядзецца інтэнсіўная падрыхтоўчая праца. Усяго павінна быць гатова каля 200 нумароў. Кардыналы размесцяцца ў пакоях паміж аўторкам і серадай раніцай.

У кожным будынку будзе гарантавана ізаляцыя ўдзельнікаў канклава, каб туды не маглі трапіць староннія асобы. З гэтай жа мэтай будуць закрытыя некаторыя вокны і ўваходныя дзверы.

PAP/вх