Ракета, выпушчаная з Емена, упала каля аэрапорта Бен-Гурыён у Тэль-Авіве. Ізраільскія сродкі супрацьпаветранай абароны спрабавалі яе перахапіць.
Гэта першы выпадак, калі ракета з Емена ўпала так блізка да ізраільскага аэрапорта. Палёты ў аэрапорце былі ненадоўга прыпыненыя. Рух цяпер адноўлены, але авіякампаніі абвясцілі, што прыпыняюць рэйсы ў Тэль-Авіў і з яго да 6 мая.
Такое рашэнне прынялі авіякампаніі Lufthansa, United Airlines, ITA, Air France, Brussels Airlines, Air India, Air Canada, TUS Airways, Transavia, Air Europa і WizzAir.
IAR/вх