Беларуская Служба

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы Гжэгаж Браўн можа страціць імунітэт еўрадэпутата

05.05.2025 12:00
У Страсбургу вырашаецца далейшая еўрадэпутацкая кар’ера неадназначнага кандыдата ў прэзідэнты Польшчы.
Еўрапарламент By Diliff - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35972521

Сёння ў Страсбургу пачынаецца чатырохдзённая сесія Еўрапарламента, падчас якой, між іншым, адбудзецца галасаванне па пытанні пазбаўлення Гжэгажа Браўна дэпутацкай недатыкальнасці. Галасаванне па справе неадназначнага кандыдата ў прэзідэнты Польшчы запланаванае на заўтра.



Верагодна, еўрадэпутат, былы член ультраправай партыі «Канфедэрацыя», страціць свой імунітэт, бо такое заключэнне больш за 10 дзён таму выдаў Камітэт па прававых пытаннях Еўрапейскага парламента (JURI).

Пазбаўленне Гжэгажа Браўна імунітэту еўрадэпутата дазволіць аб’явіць яму абвінавачванні ў сямі злачынствах і прыцягнуць перад суд у Польшчы.

Пракуратура, сярод іншага, плануе прыцягнуць палітыка да адказнасці за неадназначныя «дэпутацкія ўмяшанні», знішчэнне гукавога абсталявання Нямецкага гістарычнага інстытута, выкарыстанне вогнетушыцеля супраць жанчыны, якая спрабавала перашкодзіць у тушэнні габрэйскай меноры ў Сейме. У сувязі з гэтай справай палітык страціў ужо імунітэт польскага парламента.  

Найбольш сур'ёзнае са згаданых абвінавачванняў караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 3 гадоў. Аднак, гэта далёка не ўсе інцыдэнты з удзелам Гжэгажа Браўна.



Між тым, магчымае зняцце недатыкальнасці і ўзбуджэнне справы ў судзе не перашкодзяць Гжэгажу Браўну балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах.

IAR/аз

Антысеміцкія і прарасійскія лозунгі кандыдатаў у прэзідэнты выклікалі ў Польшчы дыскусіі аб унясенні зменаў у Выбарчы кодэкс

30.04.2025 13:02
100 тысяч подпісаў за кандыдата - мала. Трэба ў разы больш, лічаць эксперты ў Польшчы.

Кандыдат у прэзідэнты чарговы раз шакуе грамадскую думку ў Польшчы

01.05.2025 12:00
Паліцыя расследуе чарговы інцыдэнт з удзелам кандыдата ў прэзідэнты Гжэгажа Браўна, які ўчора адбыўся на мітынгу ў горадзе Бяла Падляска.