Пасля таго, як у суботу Дональд Трамп быў апрануты ў папскія мантыі, на гэты раз бачны прэзідэнт ЗША ў выглядзе героя «Зорных войнаў» са светлавым мячом у руцэ. Колер зброі можа здзівіць, бо ён характарызуе цёмны бок сілы і хутчэй адносіцца да антыгерояў гэтага сусвету. На заднім плане два амерыканскія сцягі і два белагаловыя арлы — птушкі, якія з'яўляюцца сімвалам Злучаных Штатаў, піша партал Onet.
«Шчаслівага 4 мая ўсім, у тым ліку радыкальным левым вар'ятам, якія так упарта змагаюцца за тое, каб вярнуць у нашу галактыку лордаў сітхаў, забойцаў, наркабаронаў, небяспечных зняволеных і вядомых членаў банды MS-13. Вы не паўстанцы — вы Імперыя», — гаворыцца ў паведамленні. «Няхай 4 мая будзе з вамі», — дадалі ў Белым доме.
Запіс часткова з'яўляецца спасылкай на міграцыйную палітыку амерыканскага прэзідэнта. У той час як Лорды Сітхаў (паслядоўнікі цёмнага боку Сілы) — выдуманыя персанажы, банда MS-13 — гэта рэальная лацінаамерыканская злачынная арганізацыя, з якой, сярод іншага, змагаецца ўрад шляхам дэпартацыяў.
У суботу прэзідэнт ЗША апублікаваў у сваім сацыяльным сеціве «Truth Social» малюнак, на якім ён намаляваны ў ролі Папы рымскага. Каталіцкая канферэнцыя штата Нью-Ёрк адрэагавала на паведамленне амерыканскага прэзідэнта:
«У гэтым вобразе няма нічога разумнага ці смешнага, спадар прэзідэнт. Мы толькі што пахавалі нашага любімага Папу Францішка, і кардыналы вось-вось пачнуць урачысты канклаў, каб абраць новага пераемніка святога Пятра. Не здзекуйся з нас», — гаворыцца ў паведамленні.
Onet.pl/ав