Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прапануе мігрантам без дакументаў 1 тыс. долараў і аплату білета, калі яны згодзяцца добраахвотна пакінуць тэрыторыю ЗША. Прапанова - чарговая спроба паскорыць масавую дэпартацыю і скараціць выдаткі на праваахоўныя органы, паведамляе агенцтва Bloomberg.
Дэпартамент унутранай бяспекі ЗША заявіў, што мігранты, якія самастойна паедуць дадому, атрымаюць грашовую дапамогу. Чыноўнікі назвалі яе «стыпендыяй» і абяцаюць выплаціць сродкі пасля пацверджання вяртання нелегальных мігрантаў у родную краіну. У ведамстве праграму называюць больш эфектыўнай альтэрнатывай дарагім арыштам і дэпартацыям.
Амерыканскія ўлады падлічылі, што нават з улікам новай выплаты, праграма скароціць выдаткі на дэпартацыю прыкладна на 70%. Афіцыйны Вашынгтон ацэньвае, што традыцыйнае правапрымяненне, уключаючы арышт, затрыманне і дэпартацыю, абыходзіцца падаткаплацельшчыкам прыкладна ў 17 тыс. долараў на чалавека.
вс