Бундэстаг з другой спробы выбраў Фрыдрыха Мерца канцлерам Германіі.
У другім туры галасавання лідар Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу атрымаў 325 галасоў пры неабходных 316. Супраць прагаласавалі 289 дэпутатаў, адзін устрымаўся.
Прызначэнне Мерца адбылося толькі падчас паўторнага галасавання - сёння раніцай правалілася першая спроба, што стала першым такім выпадкам у гісторыі ФРГ.
Урадавая кааліцыя мае ў Бундэстагу 328 дэпутатаў.
вс