Цана на расійскую нафту ўпала ніжэй за 4 тыс. рублёў за барэль - гэта самы мінімальны ўзровень цягам двух гадоў. Пры гэтым цана на 40% меншая з тое, што закладзена ў бюджэце, паведамляе агенцтва Reuters.
Паводле біржавых таргоў на 6 мая, сярэдняя цана сумесі Urals і ESPO упала да 48,92 долара за барэль, або 3 тыс. 900 расійскіх рублёў. У бюджэце ж закладзены кошт у памеры 6 тыс. 700 рублёў. Гэта самая нізкая цана з мая 2023 года.
Адначасова некалькі дзён таму расійскае Міністэрства фінансаў павысіла прагноз дэфіцыту бюджэту на 2025 год да 1,7% ВУП з 0,5%, які раней быў закладзены ў бюджэце.
Нягледзячы на гэта сёлета Расія павялічыла ваенныя расходы на чвэрць - да 6,3% ВУП. Гэты паказчык з'яўляецца самым высокім з часоў Халоднай вайны.
вс