Тым часам Тэль-Авіў ужо некалькі месяцаў блакуе гуманітарную дапамогу. Міжнародныя гуманітарныя арганізацыі на чале з ААН папярэджваюць аб блізкай катастрофе.
Больш за два мільёны чалавек, уключаючы цяжарных жанчын і хворых, церпяць ад голаду.
Чатырохмесячная дзяўчынка памерла пасля таго, як яе вага знізілася ўдвая. Яна важыла крыху больш, чым у дзень нараджэння. Для яе выратавання спатрэбілася толькі малочная сумесь, але яе ў сектары Газа няма.
Гуманітарная дапамога не даходзіць да палесцінцаў некалькі месяцаў.
Трагедыя закранула значную частку дзяцей. Адны ляжаць у бальніцах, іншыя шукаюць што-небудзь паесці ў кучах смецця. Гэта стварае рызыку сур'ёзных захворванняў.
Праблема таксама закранае цяжарных жанчын, якія нараджаюць заўчасна з-за недахопу харчавання.
Reuters паведамляе, што ізраільскія афіцыйныя асобы не вераць, што Газа сутыкнулася з крызісам голаду. Яны заяўляюць, што туды было дастаўлена дастаткова гуманітарнай дапамогі, каб падтрымаць насельніцтва.
Ізраіль сцвярджае што яны не хоча дазволіць, каб пастаўкі гуманітарнай дапамогі падпадалі пад кантроль ХАМАС.
IAR/яс